Дзяржаўныя святы Беларусі

Дзяржаўныя святы Беларусі,  якія адзначаюцца ў краіне:

Изображение

Дзень Канстытуцыі

15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Изображение

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Галоўнае свята Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор аб  Супольніцтве Беларусі і Расіі. Праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які быў пакладзены ў аснову працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў.

Изображение

Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь

2-я нядзеля мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Изображение

Дзень Перамогі

9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной – загінуў кожны трэці  беларус.

Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай  пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў – галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне.

Изображение

Дзень Незалежнасці

У Беларусі Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята. Яно адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Галоўнае мерапрыемства свята – урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Пераможцаў і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі.

Изображение

Дзень народнага адзінства

Адзначаецца штогод 17 верасня.